пятница, 17 апреля 2026 г.

 

Уладзімір Караткевіч. “Нямоглы бацька”.

Праца над зместам казкі

Настаўнік Барысік Т. М.

( 5 клас)

Мэта : пазнаёміць вучняў з асобай Ул. Караткевіча –казачніка, з казкай “Нямоглы бацька”; вучыць цэласна ўспрымаць сюжэт, вызначаць паслядоўнасць падзей, выяўляць ключавыя эпізоды для характарыстыкі герояў; развіваць уменне суадносіць учынкі герояў і матывы іх паводзін; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў, выхоўваць паважлівыя адносіны да бацькоў і людзей сталага ўзросту.

Абсталяванне:мультымедыйная сістэма,партрэт Уладзіміра Караткевіча, кнігі твораў пісьменніка,ліст паперы фармату А3, запісаны на дошцы эпіграф.

                                            Шануйце дабрыню, хай і слабую.

                                            Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую,

                  Насіце на руках бацькоў!

                                                                                    Ул. Караткевіч

                              Х о д  у р о к а

Арганізацыйны момант.

Прывітанне. Праверка гатоўнасці да ўрока.

Пастаноўка тэмы і мэт урока.

Уступнае слова настаўніка.

У літаратурнай спадчыне Ул. Караткевіча ёсць нізка празаічных твораў(каля дзясятка), якія сам пісьменнік адзначыў як казачныя: “Чортаў скарб”, “Верабей, сава і птушыны сход”, “Кацёл з каменьчыкамі” і іншыя. Для каго яны прызначаюцца – для маленькіх чытачоў, для сярэдняга ўзросту ці для дарослых – аўтар канкрэтна не ўказвае. Яны названы проста казкі.

    Аркадзь Русецкі, адзін з даследчыкаў творчасці пісьменніка, лічыць, што казкі Ул. Караткевіча – гэта важны сродак спасціжэння аўтарам духоўнай чысціні людзей, душэўнай ураўнаважанасці розных пакаленняў беларусаў, іх традыцый, вытокаў іх патрыятызму, чалавечнасці, дабрыні… а для самога пісьменніка яшчэ адна магчымасць паказаць чалавеку яго гістарычныя карані, растлумачыць яму, хто ж ён ёсць, навучыць яго разумець, што мінулае не толькі аплятае, але і надае свае парасткі будучым з’явам і працэсам.                                                                                                                Знаёмства вучняў з асобай пісьменніка.

Паказ мультымедыйнай прэзентацыі пра пісьменніка або ўрыўкаў з дакументальнага фільма.

 Настаўнік. Што вы ведаеце пра Ул. Караткевіча як пра пісьменніка? Якія яго  творы вы чыталі?

Адказы вучняў.

(Змест гутаркі пра асобу пісьменніка будзе залежыць ад таго, якая інфармацыя вядома дзецям пра пісьменніка раней і наколькі яны яе помняць. Затым настаўніку мэтазгодна паведаміць вучням факты з біяграфіі Ул. Караткевіча, якія маюць непасрэднае дачыненне да тэмы ўрока).

Настаўнік.

Ад свайго дзядулі Васіля маленькі Валодзя ўпершыню пачуў і палюбіў беларускія казкі, легенды, паданні. Пазней пра дзеда ён успамінаў так:”Які гэта быў цікавы чалавек! Не ведаю, што яму перашкодзіла стаць сапраўдным паэтам… А яго мова – гэта быў каскад досціпаў, прыказак, старых пачутых анекдотаў, яскравых, як вясёлка, жартаў… Трэба было падслухаць, як ён распавядае байкі пра нашых пашахонцаў – Маркавічан. Публіка рагатала да рэзі ў жываце. Больш за ўсё я шкадую, што ён так рана памёр, што я быў малы і мала памятаю, што не запісаў гэткага цуду. Але менавіта ад яго я палюбіў прыроду, гісторыю(ён калісь рабіў раскопкі курганоў і шмат чаго цікавага распавядаў), навучыў лавіць самоў “на квок”, палюбіў бадзяцца  і іншае.

А якія ён распавядаў легенды… пра вужыную каралеву, пра чорную курыцу волатаў, пра караля мятлушкаў, пра вялікую змяю”Дзебраў”, пра Яна Прыгожага і князя Ладымера, пра лебядзіны скіт, пра скарб аднавокага народа, пра дрэва вечнасці.., пра явар ікаліну – мужа і жонку, пра звон, які патануў, пра горад на дне возера і яўчэ многае-многае”.

Пісьменнік шмат часу праводзіў у архівах і бібліятэках. “Акрамя таго, - прызнаваўся сам Уладзімір Сямёнавіч, - багаты матэрыял даюць вусныя паданні і легенды”. Асаблівае захапленне Караткевіча вуснапаэтычнымі жанрамі прыпадае на гады вучобы ў Кіеўскім дзяржаўным уніаерсітэце імя Т. Шаўчэнкі. Пра гэта сведчыць сшытак пісьменніка пад агульнай назвай “Казкі і легенды маёй Радзімы”. Нават тэму дыпломнай працы Валодзя вызначыў для сябе так – “Казка. Легенда. Паданне.”

Упамянуты вышэй сшытак быў дасланы Караткевічам класіку беларускай літаратуры Я.Коласу з просьбай ацаніць яго раннія творы. Але, на жаль, адказу тады малады аўтар так і не атрымаў. Пазней, у канцы 70 – пачатку 80- гадоў, пісьменнік вярнуўся да жанру літаратурнай казкі. Менавіта ў гэты час з’ явілася большасць напісаных ім казак. У гэтых невялікіх па аб’ёме творах аўтар здолеў паказаць малюнкі гістарычнай мінуўшчыны, данесці багатыя звесткі пра культуру, побыт народа. У яго казках, як зазначаюць даследчыкі, “іскрыстых,смяшлівых, вынаходлівых і на ідэю, і на слова, сцвярджаюцца ідэалы дабра і справядлівасці, гучыць вера ў чалавека”.

Звернемся да казкі “Нямоглы бацька”, і вы пераканаецеся ў гэтым.

 Настаўнік.

А для пачатку паслухайце загадку і паспрабуйце адгадаць яе.

Загадка:

Хто раніцай ходзіць на чатырох нагах, узень – на дзвюх, вечарам – на трох?

 Адказы вучняў.

Падагульненне адказаў настаўнікам.

- Сапраўды, кожны чалавек праходзіць некалькі этапаў свайго жыцця: у маленстве, калі яшчэ не ўмее хадзіць, поўзае; затым – ходзіць на дзюх нагах; а з часам яму ўжо патрэбна дапамога –палачка. Але кожны этап чалавечага жыцця мае свае станоўчыя і адмоўныя моманты.

- Зараз давайце паспрабуем уявіць сябе на кожным з этапаў жыцця.

Запаўненне табліцы (табліца ёсць у кожнага вучня)

 

дзіцём

дарослым

старым

Чаму я хачу быць

 

 

 

Чаму я не хачу быць

 

 

 

 

Вучні чытаюць свае адказы

Настаўнік.

- Што значыць быць дарослым?

- Скажыце, як дзеці могуць хутчэй стаць дарослымі?

Падагульненне адказаў настаўнікам

Настаўнік.

-Дарослыя  адказваюць за свае ўчынкі і словы, пры гэтым яны ставяць свій подпіс.

- Давайце на некаторы час станем дарослымі і пакажам, які ў вас будзе подпіс. Напішыце сваё прозвішча, а насупраць пастаўце подпіс.

(Подпісы ставяцца на загадзя падрыхтаваны ліст паперы.з адваротнага боку(вучні яго не бачаць)запісана : “Абяцаем заўсёды шанаваць дабрыню, хай сабе і слабую, шанаваць мудрасць, хай сабе і нямоглую, паважаць, аберагаць і насіць на руках сваіх бацькоў. Клянёмся!!!

У клятве падпісаліся…”)

Фізкультхвілінка

Чытанне і асэнсаванне зместу казкі

-         Калі і дзе адбываюцца падзеі ў творы?

-         Чаму аўтар называе тых людзей дзікімі – найдзікімі?

-         Па якім законе жылі дзікія людзі?

-         Чым апраўдвалі забойства старых людзей?

-         Хто з’яўляецца героямі твора?

-         Што можна сказаць пра кожнага з іх?

-         Хто з герояў выклікае ў вас сімпатыю? Чаму?

-         Якія пачуцці выклікае нямоглы бацька?

-         Ці змяніліся вашыя адносіны да Пятра?

-         Чаму Пятро,парушаючы Закон, крадком пайшоў у пушчу?

-         Для чаго аленевыя косці ён кідае ў будан?

-         Якую гісторыю расказвае бацька?

-         Дзе Пятро пасяліў свайго бацьку?

-         Якая кара пала на людзей у той год?

-         Што параіў зраь\біць бацька?

-         Дзеля чаго трэба было падзяліцца гэтай парадай з суседзямі?

-         Чаму толькі да паловы трэба было разбурыць стрэхі?

-         Хто і чаму вырашыў пасяліцца каля вёскі?

-         Дзе пабудаваў сабе замак?

-         Як людзі спрабавалі пазбавіцца ад Велікана?

-         Што параіў бацька?

-         Як вы зразумелі, чаму ўпала асіна?

-         Чаму Гнат настройваў людзей супраць Пятра?

-         Хто першы прапанаваў адмяніць Закон?

-         Чаму Гнат пайшоў у пушчу?

-         Які ж сакрэт застаецца нераскрытым у творы?

Падагульненне

Настаўнік

- Ці спадабалася вам казка Ул. Караткевіча “Нямоглы бацька”?

- Скажыце, у чым павучальны сэнс гэтай казкі?

Рэфлексія

Задаецца пытанне, пастаўленае ў пачатку ўрока: што значыць быць дарослым?

Настаўнік (разгортвае ліст з подпісамі, яшчэ раз зачытвае словы клятвы)

-         Кожная клятва прадугледжвае пакаранне за адступленне. Запомніце! Выкананне гэтай клятвы – вялікі ўрок для таго, каб быць дарослым і лічыцца сапраўдным Чалавекам, а не дзікай істотай.

Дамашняе заданне

Падрыхтаваць пераказ казкі Ул. Караткевіча “Нямоглы бацька”

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

-Беларуская літаратура :вучэб. Дапам. Для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання/Валочка Г.М. – Мінск:Нац. Ін-т адукацыі, 2018г.

- Беларуская літаратура ў 5 класе:Вучэб. Метад. Дапам. для настаўнікаў/Пад рэд. Ляшук В.Я.- Мн.:ТАА”Асар”, 2012г.

- Беларуская мова і літаратура ў школе,-1996г, №2, №5,№ 8

- Роднае слова, 2011г., №8

 

 




ДУА “СЯРЭДНЯЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ ШКОЛА №1 Г. ІВАЦЭВІЧЫ”

 

 

Урок  пазакласнага

чытання па

апавяданні            Івана Пташнікава “Ільвы”

(7 клас)

 

 

 

 

 

 

 

 

                              Каспер Т.М, настаўнік беларускай   мовы    і літаратуры

Якія часовыя рамкі твора?

Адказы вучняў.

Якія мянушкі меў Джукі?

Сабака ўспамінае ўсё сваё двухгадовае жыццё, як атрымаў мянушку ад суседа- франта, кіеўскага таксіста, на загранічны манер – Жук- Джукі.

Адказы вучняў.

Якое ваша стаўленне да Джукі? Чаму?

Якія ўзаемаадносіны былі паміж Джукі і гаспадарамі да чарнобыльскай аварыі?(свае адказы падмацуйце радкамі з апавядання.)

 Іван Пташнікаў у апавяданні “Ільвы” паказвае жахлівыя малюнкі кінутай людзьмі вёскі Бабчын. Расказваючы пра лёс сабакі Джукі, аўтар узнаўляе першыя дні аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Джукі разам з усёй хатняю жывёлаю застаюцца адзінымі жыхарамі вёскі, бо ўсе людзі эвакуіраваліся. Аўтар паказвае, як цяжка перажывае раставанне з гаспадарамі сабака. Сям’я гаспадара была настолькі блізкай і дарагой, што амаль увесь час Джукі праводзіць у пошуках яе. Сабака ўспамінае ўсё сваё двухгадовае жыццё, як атрымаў мянушку ад суседа- франта на загранічны манер – Жук- Джукі. Хацелася вярнуць тыя радасныя хвіліны, калі можна было лізнуць гаспадара ў нос і атрымаць смачны кавалачак каўбасы. Джукі быў настолькі прывязаны да гаспадара і яго сям’і, што не хацеў верыць у тое, што больш ніколі іх не ўбачыць. Хвіліны развітання з гаспадаром назаўсёды застануцца ў яго памяці: “Перад тым гаспадар пусціў яго ў хату і доўга гладзіў па галаве, гледзячы ў вочы. Пасля сам лізнуў яго, Джукі, у нос і заплакаў”.Гаспадару было вельмі цяжка пакідаць свайго сябра, асуджаючы Джукі на смерць, але абставіны вымушалі яго зрабіць гэта. Слёзы – прызнанне ў любові і выказванне болю і смутку. Разлука была балючай для гаспадароў, але жывёла была носьбітам радыяцыі.Ля школы, адкуль ад’язджалі людзі, вісела “ўтрапёная гарачая чалавечая трывога”. У тую ноч, калі адбылася трагедыя, як бы прадчуваючы бяду, сабака сарваўся з ланцуга, але адразу не зразумеў, што гаспадары ніколі не вярнуцца.

Чаму гаспадары не ўзялі сабаку з сабой?(зачытайце радкі развітання гаспадара з Джукі)(с. 90. частка 3. Тамсама. )

Гаспадару было вельмі цяжка ракідаць свайго сябра, асуджаючы Джукі на смерць, але абставіны вымушалі яго зрабіць гэта. Слёзы – прызнанне ў любові і выказванне болю і смутку. Разлука была балючай для гаспадароў, але жывёла была носьбітам радыяцыі. Разлука была балючай для гаспадароў, але што яны маглі зрабіць, калі аўтобус быў перапоўнены і бралі толькі самае неабходнае.

Якім аказаўся Джукі ў час бяды? Што ў ім асабліва прываблівае?

Ля школы, адкуль ад’язджалі людзі, вісела “ўтрапёная гарачая чалавечая трывога”. У тую ноч, калі адбылася трагедыя, як бы прадчуваючы бяду, сабака сарваўся з ланцуга, але адразу не зразумеў, што гаспадары ніколі не вернуцца. Пасля выбуху ў Чырнобылі Джукі пачаў хварэць. Пакутаваў ён на працягу двух тыдняў, і увесь час яго мучыла гарачка, душыў кашаль. Сабака не ведаў, што разам з дымам з Чарнобыля прыляцела на беларускую зямлю радыяцыя. Джукі авалодаў боль, якому былі падпарадкаваны ўсе пачуцці сабакі. Ад гэтага яму ўсё было нямілым, але ён не мірыўся з хваробаю. Не было ад каго чакаць дапамогі. Джукі не сядзіць на месцы, а шукае расліны, якія яму б дапамаглі. Перакаштаваўшы шмат розных раслін, Джукі знайшоў выратавальную траву ніжыперніцу. Гэтая істота вельмі прываблівае сваёй актыўнай пазіцыяй: змаганнем за жыццё. Прываблівае ў Джукі і яго адданасць гаспадарам:сабака не змірыўся са стратай гаспадароў, увесь час ён шукае іх, нават чуе плач гаспадаровых дзяцей. Жаданне пачуць галасы сваіх гаспадароў становіцца для яго запаветнай марай.

Якое значэнне мае сцэна бойкі зграі сабак з Джукі?Зачытайце гэты эпізод.(с. 95 І. Пташнікаў. Апавяданні, Мн, 1991г.)

У творы згубны ўплыў радыяцыі паказаны на прыкладзе сабак, якія аблыселі і сталі падобныя да ільвоў. “Ільвоў” сустрэў Джукі на лагу. Раней яны ніколі не нападалі на Джукі, але ў гэты раз ўсё было па-іншаму. Гайня сабак кінулася на Джукі, бо той не аблысеў і быў непадобны да астатніх. Злосць на Джукі ўзмацнялася болем: сабакі “ляжалі хто як на траве, кашлялі, перхалі, ванітавалі, падпаўзалі да душа і лізалі белую пену”. Сабак – ільвоў і Джукі адрознівае не толькі знешні выгляд, але і адносіны да рэчаіснасці.джукі шукае то гаспадароў, то варатавальную расліну, а “ільвы”займаюць пасіўную пазіцыю, таму Джукі становіцца для іх ворагам.У эпізодзе нападу зграі сабак на Джукі ў алегарычнай форме бачыцца маральнае падзенне грамадства:часта чалавек , непадобны да іншых, становіцца аб’ектам насмешак і нападаў. Калі людзі становяцца такімі”ільвамі”, то ім цяжка прымірыцца з тым, што нехта можа адрознівацца здольнасцямі, талентам. Яны не ўмеюць спачуваць і радавацца чужым поспехам, а толькі зайздросцяць і злуюцца.

Знайдзіце ў тэксце сцэну лоўлі людзьмі Джукі, зачытайце яе. Як Джукі ўдалося выратавацца?

Сабака, нічога не прадчуваючы, шукаў гаспадара па паху, ён ішоў на пах людзей, а трапіў у аблаву. Ён так і не зразумеў, што знаходжанне ў забруджанай зоне, нават калі ты не аблез- гэта смяротны прысуд. Жывёла падлягала знішчэнню, бо разносіла радыяцыю. Джукі ўсімі сіламі змагаўся за жыццё, выкарыстоўваючы ўвесь свой жыццёвы вопыт. У коле людзей ён не бег, а кружыўся, каб людзі не стралялі.

Чаму шафёр самазвала выратаваў Джукі? Зачытайце гэты эпізод.

Шафёр самазвала, які выратаваўДжукі ад смерці, зразумеў, што людзі самі вінаватыя ў сваёй бядзе і яны павінны несці адказнасць за сваю дзейнасць:”Глянуў я на цябе, а ты з лапкі на лапку пераступаеш, вочы такія пакорлівыя і такая ў іх туга, нібы гэта ты адзін вінаваты за ўсё тое, што мы натварылі”. Едучы ў машыне, Джукі пачаў выць не толькі таму, што яму было шкада забітых “ільвоў”, на якіх ужо не было злосці, а так ён выказваў свой пратэст супраць жорсткай рэальнасці.(с.102-103- І. Пташнікаў. Апавяданні,Мн.,1991.)

Чаму твор названы “Ільвы”, а не Джукі?

І. Пташнікаў назваў сваё апавяданне “Ільвы”, а не “Джукі”, каб дакладней раскрыць сутнасць сваёй пазіцыі. Аўтарская ўвага акцэнтуецца на тым, як смертаносная радыяцыя згубна ўплывае на жывёльны свет. Пісьменнік выступае ў абарону ўсяго жывога, раскрывае шырыню трагедыі. Думкі іпачуцці жывой істоты дапамагаюць усвядоміць віну людзей перад “братамі нашымі меншымі”. Чалавек павінен берагчы прыроду, а не знішчаць яе. Разбурэнне навакольнага асяроддзя ператварае людзей ў своеасаблівых ільвоў.

Чаму героем твора пісьменнік зрабіў жывёлу, а не чалавека?

Аўтар ачалавечвае сабаку, і Джукі ўспрымаецца як чалавек, надзелены розумам і пачуццямі. Сабака ўмее аналізаваць убачанае, ён кемлівы, здольны перажываць і спачуваць. Галоўным героем твора аўтар зрабіў жывёлу, а не чалавека, каб дакладней і шырэй перадаць тое, што нясе беларусам Чарнобыль. Вачыма чалавека, які перажыў шмат розных катаклізмаў, мы не ўбачылі б таго, што ўбачылі вачыма сабакі.

Як вы думаеце, што чакае Джукі ў далейшым?

Выратаванне шафёрам Джукі дае надзею, што міласэрнасць і спачуванне, неабыякавасць да чужога гора і адказнасць за свае ўчынкі стануць вызначальнымі ў грамадстве.  

-.Чарнобыльская трагедыя- боль, смутак, крык чалавечай душы, плач, выміранне. А яшчэ гэта пакаранне за нашы недарэчныя ўчынкі, безгаспадарлівыя адносіны да ўсяго навакольнага. Там , дзе людзі не гаспадары сваёй зямлі, дзе няма нацыянальнага ўсведамлення, лёгка адбыцца непапраўнай бядзе.

А зараз яшчэ раз перачытайце эпіграф- словы шафёра самазвала, звернутыя да Джукі. Як вы разумееце іх сэнс?

“Жыві, можа і выжывеш…”,- у гэтых словах, якія гучаць некалькі разоў, - і спадзяванне на лепшую долю, і ўпэўненасць ў заўтрашнім дні Беларусі.

Рэфлексія.

Прадоўжыце выраз:”На сённяшнім уроку для мяне стала зразумелым…”

Дамашняе заданне.                                                                                

Падумаць над пытаннем”Хто вінаваты ў трагічным лёсе Джукі”?

 

 

 

 

 

 

Урок беларускай мовы ў 5 класе

Кучэйка А. А.

 

Тэма ўрока: Правапіс у, ў

 

Мэты:

·        удасканальваць навыкі вымаўлення і засваенне правапісу у, ў (у нескладовага) у спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага паходжання;

·        садзейнічаць развіццю ўменняў аналізаваць, прымяняць набытыя веды на практыцы, рабіць самастойныя вывады;

·        стварыць умовы для выхавання ўважлівасці, актыўнасці, павагі да роднага слова, культуры.



Ход урока

І. Арганізацыйны пачатак урока

ІІ.Уступнае слова настаўніка.

Уступнае слова настаўніка для стварэння эмацыянальнага настрою вучняў.(Прытча)

Калісьці даўно-даўно стары індзеец адкрыў свайму ўнуку адну жыццёвую ісціну.

У кожным чалавеку ідзе барацьба, барацьба гэта вельмі падобная да барацьбы двух ваўкоў. Адзін воўк прадстаўляе зло – зайздрасць, нянавісць, рэўнасць, эгаізм, хлусню… Другі воўк прадстаўляе дабро – мір, каханне, надзею, ісціну, вернасць, дабрыню…

Маленькі індзеец, які быў узрушаны да глыбіні душы словамі дзядулі, задумаўся на некалькі імгненняў, а потым спытаў:

- А які воўк урэшце перамагае?

Стары індзеец ледзьве прыкметна ўсміхнуўся і адказаў:

- Заўсёды перамагае той воўк, якого ты корміш.

Зварот да вучняў:

Давайце заўсёды ўнутры сябе карміць толькі добрага ваўка, які заўжды будзе перамагаць. Падкажыце, калі ласка,а якім чынам “карміць”?(Сваімі справамі, добрымі ўчынкамі)

 

ІІІ. Арфаграфічная хвілінка

         Запісваюцца словы на дошцы ( 1 вучань) і паўтараюцца тыя правілы, на якія былі дапушчаны памылкі.

         Снегавік, лёд, салаўі, сялянка, мароз, футбол, айсберг, касьба, сям’я, ледзьве.

        

ІV. Актуалізацыя праблемы

Выдатна, а цяпер давайце звернемся да тэмы нашых заняткаў, якая запісана на дошцы: “Правапіс у,ў”. Тэма, здавалася б, не новая, вядомая, але гэта адно з самых каварных правіл, шмат пытанняў з яго вамі яшчэ не вывучаны. Таму, каб не дапускаць памылак, пісаць граматна, акрэслім правіла правапісу у, ў на сённяшніх занятках. Для вырашэння пастаўленай задачы мы папрацуем з адным з элементаў методыкі развіцця крытычнага мыслення, гэта -  “фішбоўн”, слова англійскага паходжання, магчыма, хтосьці падкажа пераклад? ыбная костка)

Прадставім яе ў форме елачкі,якая за некалькі ўрокаў вывучэння раздзела “Фанетыка”,вам ужо вядома.

 

V. Тлумачэнне новага матэрыялу




Макет елачкі на дошцы:


- Пачнём з зорачкі, якая адлюстроўвае тэму заняткаў. Давайце ўспомнім, які з гэтых гукаў з’яўляецца зычным, які галосны? (Гук [у] – галосны, гук [ў] – зычны)

- Сапраўды гэта так. Настала пара акрэсліць асноўныя моманты правіла, але дапамагаць у гэтым будзеце вы. (праца ў групе ) У вас на стале сказы, якія будуць адлюстроўваць пэўны пункт правіла, які я буду называць, ваша задача – падабраць адпаведны сказ.

Сказы вучням

(на правапіс ў)

Нарада ўрачоў прайшла ў Мінску.

Спартыўная пляцоўка гатова да старту.

Чытаў і пісаў старанна, але думаў пра сваё.

Бацькоўская любоў часта бывае сляпой.

Сапраўдныя хлопцы-ўмельцы вучацца ў 9 класе.

Кінатэатр “Радзіма” ўжо пачаў паказ конкурсных фільмаў.

(на правапіс у)

У гэты дзень усё было асаблівым, у душы цвілі рамонкі.

Галіна Уладзіміраўна – выдатны педагог.

Радыус акружнасці мне вызначыць так і не ўдалося.

Такія унты я і сама насіла б з задавальненнем.

Падобнае ноу-хау прыжылося і ў нашай школе.

 

Настаўнік называе пункт правіла на правапіс ў, вучні падбіраюць да названага пункта адпаведны сказ, затым у тым жа парадку і на правапіс у. Правіла і сказ да яго размяшчаюцца на галінках елкі. Макет елачкі ўпрыгожваецца рознакаляровымі стужкамі.

 

Настаўнік:

– Наша елачка, мне так здаецца, стала выглядаць прыгажэй. Засталася маленькая частка, падстаўка, якая ў нашай сістэме адыгрывае важную ролю, на ёй мы запішам ключавыя словы, тое, што ж неабходна, каб зрабіць правільны выбар і граматна напісаць слова. Давайце падумаем разам, якая асноўная думка вынікае з правіла. (Напэўна, для таго, каб зрабіць правільны выбар напісання, неабходна разважаць і думаць, абгрунтоўваць сваю думку)

– Сапраўды, на падстаўку можна запісаць “Думай! Разважай!”.

         - Прачытаем правіла на с. 66  і 67.  Падумайце і скажыце: які пункт правіла не быў названы пры ўпрыгожванні фанетычнай елачкі?(па чарзе чытаюцца 2 правіла і вучні называюць “новае”)

 

 VІ.Замацаванне вывучанага

- Для таго, каб замацаваць набытыя намі веды на практыцы, прапаную выканаць практыкаванне 135 на с. 67. (праца каля дошкі, 2 вучня)

 

Фізкультхвілінка.

                    Мы патупаем нагамі,

                   Мы пахлопаем рукамі,

                   А цяпер мы павярнёмся

                  І з сябрамі ўсміхнёмся.

 

- А цяпер прапаную вам паслухаць лінгвістычнае паведамленне з гісторыі ўзнікнення літары Ў. (прапанаваць вучню выступіць з падрыхтаваным загадзя невялікім лінгвістычным паведамленнем з гісторыі ўзнікнення ў).

Вучань:

Гук [ў] уласцівы для беларусаў на працягу ўсёй гісторыі фарміравання. Паводле энцыклапедыі Беларуская мова (1994), літара ў была прапанавана ў 1870 годзе рускім філолагам Пятром Бяссонавым, які быў выдаўцом твораў народнай творчасці. Доўгі час літара ў па тэхнічных прычынах пісалася як літара у. Больш паслядоўна ў беларускім пісьме выкарыстоўваецца з 1890-х гадоў. У лацінскай форме беларускага пісьма гук [ў] абазначаўся літарай u, а пасля Ú.

Гук [ў] уласцівы не толькі беларускай і ўкраінскай мовам (хаця ў апошняй адпаведнай літары няма), але і шматлікім рускім гаворкам, у прыватнасці паўднёвым і паўночным. Спачатку літара называлася у з краткай, а пасля ўзнікла назва «у кароткае».

7 верасня 2003 года літары ў пастаўлены помнік у геаграфічным цэнтры Еўропы -  горадзе Полацку. Помнік можа служыць сонечным гадзіннікам. Пры яго адкрыцці, што адбывалася падчас святкавання Дня пісьменнасці, гаварылася пра ўнікальнасць літары ў, сцвярджалася, што такой літары няма ў алфавітах свету.

            Помнік Ў гэта даніна павагі нашай Бацькаўшчыне, яе гісторыі, культуры. Мова той стрыжань, на якім трымаецца наша існасць, тое, што адрознівае нас ад іншых народаў. Літара Ў адметны сімвал нашай мовы, які вызначае яе непаўторнасць.

(Вучань паказвае фотаздымак літары – Дадатак 1).

 

Слоўнікавая работа

Практыкаванне 134 с.67. (калектыўная работа)

Прачытайце словы, змешчаныя ў табліцы. Растлумачце іх значэнне. Складзіце і запішыце па 1 сказу з дадзенымі словамі. Правапіс слоў запомніце.

Дапоўнім рад запісаных слоў:

Раўнд – 1. Адзін з этапаў у боксе. Бой з трох раўндаў.

 2. Перыяд, серыя якіх-небудзь дзеянняў.

         Накаўт – стан баксёра ў час бою, калі ён пасля моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і працягваць бой.

Скаўт - у буржуазных краінах — член дзіцячай або юнацкай арганізацыі ваенна-палітычнага характару.

Клоўн – цыркавы артыст, камічны персанаж.

Ноўтбук- (блакнот) партатыўная асабовая электронная вылічальная машына.

 

Выберыце правільны варыянт, дакажыце свой выбар (вусна, па ланцужку).

Радыус–радыўс, пауза–паўзада Усяслава–да Ўсяслава, страус –страўс, аул–аўл, беларуска-украінскі­–беларуска-ўкраінскі, фауна–фаўна, накаут–накаўт, пауднёва-усходні–паўднёва-ўсходні.

(Спосаб праверкі – каменціраванае вуснае чытанне)

Выбарачная дыктоўка. Выпісаць словы з ў

                            Лясны волат.

         Лес глуха маўчаў. Толькі часам у ельніку чуваць было, як выстукоўваў працавіты дзяцел. Раптап пачуўся цяжкі тупат. На лясную палянку выйшла чарада зуброў. Зубры падышлі да кармушак. Яны ўхапілі трохі корму і заспяшаліся назад у глухі лес.

 

VІІ. Падвядзенне вынікаў урока

На дошцы запісаны 2 словы “трыумф – трыўмфальны” (дае тлумачэнне дадзеным словам)

 трыумф, -у, мужчынскі род
    1. Урачыстая сустрэча палкаводца і яго войска ў Старажытным Рыме ў сувязі з дасягнутай перамогай.
    2. Бліскучы поспех, выдатная перамога; урачыстасць.  ▪ Міцеў трыумф пачаўся ў красавіку, калі ён занёс дырэктару заяву з просьбай прыняць экзамены за тры чвэрці дзевятага класа. Навуменка І.

Звярніце ўвагу на тое, што ў слове “трыумф” літара у пад націскам, таму у доўгае, пры змене формы слова націск перамяшчаецца і літара у ў пазіцыі пасля галоснай і не пад націскам скарачаецца.

 

Калі час урока дазваляе,то

- Прапаную вам для вызначэння ступені ўсведамлення тэмы выканаць невялічкі тэст, будзьце вельмі ўважлівыя, не спяшайцеся, думайце і разважайце.

 

 

 

 

Тэст “Правапіс у–ў”

А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара у:

1) да …рача ;4) беларуска-..краінскі;

2) рады..с ;    5) шо..

3) ка..чук ;

А2. Адзначце выпадкі, у якіх прапушчана літара ў:

1) фа..на     4) а..тограф

2) са..дат    5) вуліца ..барэвіча

3) слова “..поперак”

А3. Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

1) фраў      4) да Уладзіслава

2) Кавказ   5) вялікая ўрна

3) сімпозіум

А4. Адзначце словы, пры перакладзе якіх з рускай мовы на беларускую адбываецца праход л у ў:

1) Волга             4) колхоз

2) полтысячи     5) колбаса

3) шёлк

В1. Як называецца буйная афрыканская птушка атрада бегуноў з прыгожым апярэннем?

 

(Спосаб праверкі – самаправерка). Адказы на тэст размяшчаюцца на адваротным баку дошкі.

А1. 2,5            А4. 2,3,5

А2. 1,3,4         В1. страус

А3. 1,2,5

 

VІІІ. Рэфлексія

- Сёння на ўроку мы творча папрацавалі, разважалі і даказвалі свае думкі, давайце падвядзём вынікі і паспрабуем гэта зрабіць у наступнай форме:

Назавіце:

3 рэчы, якія я зразумеў

2 рэчы,якія я магу зрабіць практычна

1 пытанне:што мяне хвалюе?

Дамашняе заданне:  §18, пр.139

Ацэнка вынікаў работы вучняў (пасля праверкі сшыткаў)

Настаўнік дзякуе за плённую працу, жадае поспехаў.

 


 

Дадатак 1


Паведамленне вучня

 

Гук [ў] уласцівы для беларусаў на працягу ўсёй гісторыі фарміравання. Паводле энцыклапедыі “Беларуская мова” (1994), літара ў была прапанавана ў 1870 годзе рускім філолагам Пятром Бяссонавым, які быў выдаўцом твораў народнай творчасці. Доўгі час літара ў па тэхнічных прычынах пісалася як літара у. Больш паслядоўна ў беларускім пісьме выкарыстоўваецца з 1890-х гадоў. У лацінскай форме беларускага пісьма гук [ў] абазначаўся літарай u, а пасля Ú.

Гук [ў] уласцівы не толькі беларускай і ўкраінскай мовам (хаця ў апошняй адпаведнай літары няма), але і шматлікім рускім гаворкам, у прыватнасці паўднёвым і паўночным. Спачатку літара называлася “у з краткай”, а пасля ўзнікла назва «у кароткае».

7 верасня 2003 года літары ў пастаўлены помнік у геаграфічным цэнтры Еўропы -  горадзе Полацку. Помнік можа служыць сонечным гадзіннікам. Пры яго адкрыцці, што адбывалася падчас святкавання Дня пісьменнасці, гаварылася пра ўнікальнасць літары “ў”, сцвярджалася, што такой літары няма ў алфавітах свету.

       Помнік “Ў” – гэта даніна павагі нашай Бацькаўшчыне, яе гісторыі, культуры. Мова – той стрыжань, на якім трымаецца наша існасць, тое, што адрознівае нас ад іншых народаў. Літара “Ў” – адметны сімвал нашай мовы, які вызначае яе непаўторнасць.

(Вучань паказвае фотаздымак літары

Тлумачальны слоўнік

Раўнд – 1. Адзін з этапаў у боксе. Бой з трох раўндаў.

 2. Перыяд, серыя якіх-небудзь дзеянняў.

         Накаўт – стан баксёра ў час бою, калі ён пасля моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і працягваць бой.

Скаўт - у буржуазных краінах — член дзіцячай або юнацкай арганізацыі ваенна-палітычнага характару.

Клоўн – цыркавы артыст, камічны персанаж.

Ноўтбук- (блакнот) партатыўная асабовая электронная вылічальная машына.

Тлумачальны слоўнік

Раўнд – 1. Адзін з этапаў у боксе. Бой з трох раўндаў.

 2. Перыяд, серыя якіх-небудзь дзеянняў.

         Накаўт – стан баксёра ў час бою, калі ён пасля моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і працягваць бой.

Скаўт - у буржуазных краінах — член дзіцячай або юнацкай арганізацыі ваенна-палітычнага характару.

Клоўн – цыркавы артыст, камічны персанаж.

Ноўтбук- (блакнот) партатыўная асабовая электронная вылічальная машына.

 Тлумачальны слоўнік

Раўнд – 1. Адзін з этапаў у боксе. Бой з трох раўндаў.

 2. Перыяд, серыя якіх-небудзь дзеянняў.

         Накаўт – стан баксёра ў час бою, калі ён пасля моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і працягваць бой.

Скаўт - у буржуазных краінах — член дзіцячай або юнацкай арганізацыі ваенна-палітычнага характару.

Клоўн – цыркавы артыст, камічны персанаж.

Ноўтбук- (блакнот) партатыўная асабовая электронная вылічальная машына.

Тлумачальны слоўнік

Раўнд – 1. Адзін з этапаў у боксе. Бой з трох раўндаў.

 2. Перыяд, серыя якіх-небудзь дзеянняў.

         Накаўт – стан баксёра ў час бою, калі ён пасля моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і працягваць бой.

Скаўт - у буржуазных краінах — член дзіцячай або юнацкай арганізацыі ваенна-палітычнага характару.

Клоўн – цыркавы артыст, камічны персанаж.

Ноўтбук- (блакнот) партатыўная асабовая электронная вылічальная машына.

Выберыце правільны варыянт, дакажыце свой выбар.

Радыус–радыўс, пауза–паўза,  да Усяслава–да Ўсяслава, страус –страўс, аул–аўл, беларуска-украінскі­–беларуска-ўкраінскі, фауна–фаўна, накаут–накаўт, пауднёва-усходні–паўднёва-ўсходні.

Выберыце правільны варыянт, дакажыце свой выбар.

Радыус–радыўс, пауза–паўза,  да Усяслава–да Ўсяслава, страус –страўс, аул–аўл, беларуска-украінскі­–беларуска-ўкраінскі, фауна–фаўна, накаут–накаўт, пауднёва-усходні–паўднёва-ўсходні.


Выберыце правільны варыянт, дакажыце свой выбар.

Радыус–радыўс, пауза–паўза,  да Усяслава–да Ўсяслава, страус –страўс, аул–аўл, беларуска-украінскі­–беларуска-ўкраінскі, фауна–фаўна, накаут–накаўт, пауднёва-усходні–паўднёва-ўсходні.

 

 

Выберыце правільны варыянт, дакажыце свой выбар.

Радыус–радыўс, пауза–паўза,  да Усяслава–да Ўсяслава, страус –страўс, аул–аўл, беларуска-украінскі­–беларуска-ўкраінскі, фауна–фаўна, накаут–накаўт, пауднёва-усходні–паўднёва-ўсходні.

 

 

Выберыце правільны варыянт, дакажыце свой выбар.

Радыус–радыўс, пауза–паўза,  да Усяслава–да Ўсяслава, страус –страўс, аул–аўл, беларуска-украінскі­–беларуска-ўкраінскі, фауна–фаўна, накаут–накаўт, пауднёва-усходні–паўднёва-ўсходні.

 

  

 

 

 

 

Тэма: Устарэлыя словы

(урок беларускай мовы ў 5 класе)

 Кучэйка А. А.

Мэты: садзейнічаць знаёмству вучняў з устарэлымі словамі, сферай іх ужывання і роляй у мове; фарміраваць уменні і навыкі  знаходзіць у тэкстах устарэлыя словы, тлумачыць іх значэнне; вучыць карыстацца “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы”; садзейнічаць развіццю маўлення; пашыраць слоўнікавы запас; абуджаць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры, твораў жывапісу.

 Тып урока: тлумачэнне новага матэрыялу

Абсталяванне: карткі з заданнямі для кожнага вучня, карткі з заданнямі для працы ў групах.

 Ход урока:

 1.     Арганізацыйны момант.

2.     Праверка дамашняга задання.

3. Актуалізацыя апорных ведаў.

·        Што такое лексіка?

     4. Вызначэнне тэмы ўрока, фармулёўка мэт

5.     Вывучэнне новага матэрыялу

a.     Якія словы мы можам аднесці да актыўнай лексікі? Раз ёсць актыўная лексіка, значыць есць і ................. (прывесці антонім)

b.     Што значыць “пасіўная лексіка” ?

 


·        Разгляд карціны Віктара Васняцова “Багатыры”

 - Як называецца карціна і хто яе аўтар?

 - Якіх багатыроў мы бачым?

 

Дабрыня Мікіціч

Ілья Мурамец

Алёша Паповіч

 

 

 

 

 - Што ў кожнага з іх знаходзіцца паверх вопраткі? (кальчуга)

 - Што на галаве? (шлем)

 - Якая зброя  ў кожнага ў руках? (Алеша Паповіч—лук, стрэлы, калчан; Дабрыня Мікіціч—меч, шчыт; Ілья Мурамец—булава, шчыт, кап’ё)

 

Дабрыня Мікіціч

Ілья Мурамец

Алёша Паповіч

Кальчуга, шлем, меч, шчыт

Кальчуга, шлем, булава, шчыт, кап’ё

Кальчуга, шлем, лук, стрэлы, калчан

 

·        Усе гэтыя словы адносяцца да актыўнай ці пасіўнай лексікі? Чаму?

·        Дзе мы можам сустрэць гэтыя словы ці прадметы?   (у творах на гістарычную тэматыку, у падручніку гісторыі, слоўніку, у фільмах, мультфільмах)

·        Як называюцца такія словы?  (устарэлыя словы—словы, якія выйшлі з актыўнага паўсядзённага жыцця)


 

- Прачытаем правіла на стар. 113.

- Якія словы называюцца ўстарэлымі? Прывядзіце прыклады.

 

6. Замацаванне новага матэрыялу

         Практ. 221 на стар. 113 (вусна).

         Практ. 222 (калектыўная работа, каменціраванне арфаграм)

 - Перад вамі словы забрала, шабля, пішчаль.

·        З якім словам вы знаёмы? (шабля)

·        Што такое забрала, пішчаль

·        Дзе я магу даведацца пра лексічнае значэнне слоў? (Тлумачальны слоўнік)

·        Шукаем у слоўніку значэнне гэтых слоў

 Забрала— частка шлема, якой прыкрываецца твар для засцярогі ад удараў (кап’я, шпагі)

Пішчаль—старажытная пушка, а затым цяжкое ружжо, якое зараджалася са ствала)

·        Дзе ў слоўніку есць указанне на тое, што гэтыя словы ўстарэлыя?

Заданне 1 ( індывідуальная  работа)

     Выпішыце са сказаў устарэлыя словы, падбярыце да першых двух слоў адпаведныя па значэнню словы з сучаснай мовы:

1.     Тата ведаў жа, калі мы збіраемся прыехаць на вакацыі, і, калі выязджаў, пэўна сказаў цётцы, як нас трымаць.

2.     Ён апусціў пяро ў атрамант, палюбаваўся з момант ім і пачаў пісаць

3.     Новы калгасны лад выгнаў з хаты  жорны, таўкачы і ступы, лапці і лучыны.

·        Што такое жорны і для чаго яны служылі?

·        Для чаго таўкачы і ступы?

·        Што такое лучына? (тонкія сухія, звычайна сасновыя доўгія шчэпкі, якімі, запальваючы, асвятлялі даўней хаты)

 Фізкультхвілінка.

 Заданне 2  (работа ў групах)


         Падбярыце беларускія адпаведнікі да рускіх ўстарэлых слоў

Букли

углекоп

лемантар

сеча

чадо

аэроплан

рать

вакации

летун

          Словы, якія абазначаюць званні, саслоўі, прафесіі:

Баярынбуйны землеўладальнік у Маскоўскай Русі, які належаў да вышэйшага класа.

Бортнік (пчаляр)

 Карціна Ільі Рэпіна “Бурлакі” (1870-1873 гг.)

Бурлакі-- рабочыя на рацэ, якія на сабе цягнулі судны супраць цячэння.

 Заданне 3

Знайдзіце лішняе слова

1.     Архітэктар, дойлід

2.     Жыллё, кватэра, пенаты

3.     Лік, твар, аблічча, фізіяномія

4.     Тканіна, мануфактура, матэрыял

Заданне 4

Падкрэсліце ўсе ўстарэлыя словы

У Рагвалода меч харалужны,

сыны—два воі, ён з імі разам

вадзіў дружыну, і вояў мужных

міналі стрэлы, дзіды не бралі,

і вольны Тураў іх славай стрэціў.

 

Для даведкі: дзіда—піка, харалужны—булатны, сталёвы.

 

Былыя меры даўжыні, вагі:

Вярста        1 вярста = 1,06  км

Сажань       1 сажань  = 2,13 м

Локаць         1 локаць=0,5 м.

Аршын       1 аршын = 71,12 см.

Фут              1 фут=30,48 см

Вяршок      1 вяршок=4,5 см

Пуд              1 пуд = 16,3 кг

Тузін            1 тузін=12 штук чаго-небудзь

 

 Групавыя заданні     “Колькі будзе?”

1 група

 ................................. конька
Ростом только в три вершка.
На спине с двумя горбами
Да с аршинными ушами.

1. З якой казкі гэты ўрывак, хто аўтар?      (“Канёк-Гарбунок” Пётр Яршоў)
2. Падлічыце, які быў рост у канька?  (13,5 см)

3. Падлічыце даўжыню яго вушэй (71 см.)

Для даведак:       Вяршок— 1 вяршок= 4, 5 см. 

Аршын – 1 аршын=  71,12 см.

2 група

                                                    /        /

-         Не,  Міхал, капай яму локцяў тры без мала

У 1881 годзе  два пуды перапрацаванага вуглю можна было купіць за 8 капеек

 

1. Падлічыце, якую яму трэба было выкапаць Міхалу   (1 м. 50 см.)

2. Колькі кілаграмаў можна было купіць за 8 капеек?    (32 кг.)

 

Для даведак:       Локаць—былая мера даўжыні, роўная 0,5 м.      (50 см.)

                             Пуд—мера вагі,роўная 16,3 кг.

3 група

          Іншым разам на паляванні маглі падстрэліць чатыры тузіны паласатых драпежнікаў.

Трэба было праехаць 12 вёрст, каб трапіць у горад.

 

1.     Падлічыце, колькі можна было падстрэліць драпежнікаў?  (48 драпежнікаў)

2.     Колькі трэба было праехаць кіламетраў да горада?  (12км.)

 

Для даведак:       Тузін—1 тузін= 12 штук чаго-небудзь

                             Вярста—1 вярста= 1,06 км.

 7. Падагульненне ведаў

·        Што такое актыўная і пасіўная лексіка?

·        Што такое ўстарэлыя словы?

·        Навошта іх ведаць?

·        Чаму мы сёння навучыліся?

8.  Рэфлексія

Што вам спадабалася і запомнілася на ўроку?

 9. Дамашняе заданне

Практ. 224 §29

 Скласці слоўнік устарэлых слоў.

 10.  Выстаўленне адзнак.

 

  Уладзімір Караткевіч. “Нямоглы бацька”. Праца над зместам казкі Настаўнік Барысік Т. М. ( 5 клас) Мэта : пазнаёміць вучняў з асобай...