Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2025/2026 навучальным годзе
У
2025/2026 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па
чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 1 верасня па 1 лістапада
2025 г.;
другая – з 10 лістапада па 24 снежня
2025 г.;
трэцяя – з 8 студзеня па 21 сакавіка
2026 г.;
чацвёртая – з 30 сакавіка па 31 мая
2026 г., а для вучняў IX (X) –XI (XII) класаў – з 30 сакавіка па 25 мая
2026 г.
На працягу навучальнага года
ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 8 дзён з
2 лістапада па 9 лістапада 2025 г. уключна;
зімовыя – 14 дзён з
25 снежня 2025 г. па 7 студзеня 2026 г. уключна;
вясновыя – 8 дзён з
22 сакавіка па 29 сакавіка 2026 г. уключна;
летнія – 92 дні з 1 чэрвеня па 31 жніўня
2026 г., для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай
сярэдняй адукацыі, – 82 дні з 11 чэрвеня
па 31 жніўня 2026 г. уключна, для вучняў VIII класаў кадэцкіх вучылішчаў,
сувораўскага вучылішча, спецыялізаваных ліцэяў, вучняў X класаў (за
выключэннем вучняў спецыялізаваных па спорце класаў, вячэрніх класаў,
санаторных школ, вучылішчаў алімпійскага рэзерву) –87 дзён
з 6 чэрвеня па 31 жніўня 2026 г. уключна.
Комментариев нет:
Отправить комментарий